Торыі Кіёмасу
Торыі Кіёмасу | |
---|---|
яп.: 鳥居清倍 | |
Дата нараджэння | 1690 |
Дата смерці | 1720-я |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | yakusha-e[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Торыі Кіёмасу (яп. 鳥居清重, гады творчасці 1697—1722) — японскі мастак, майстар укіё-э з дынастыі Торыі.
Біяграфія і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Торыі Кіёмасу — прадстаўнік першага пакалення дынастыі Торыі. Аб яго жыцці не засталося дакладных звестак. Ёсць мноства здагадак аб яго сваяцтве з адным з заснавальнікаў школы Торыі Кіёнобу: па адной версіі Кіёмасу — сын яго малодшага брата, па іншай — яго ўласны сын, вылучаецца таксама версія аб тым, што абодва мастака — адна і тая ж асоба, з-за амаль неадметнага падабенства іх шматлікіх прац.
Тым не менш пасля смерці Торыі Кіенобу Кіёмасу стаў другім прызнаным кіраўніком школы Торыі. Выдатны талент дазволіў яму развіць традыцыі школы і ўмацаваць яе аўтарытэт у свеце укіё-э. Кіёмасу ствараў большую частку сваіх работ у жанры тэатральнай гравюры (якуся-э), атрымаўшы за свой асаблівы стыль мянушку якуся-э-но Торыі (Торыі, які партрэтуе акцёраў).
Зноскі